У асяродзьдзі «нафтанаўцаў» цыркулююць дзьве вэрсіі прычынаў арышту Канстанціна Часнавіцкага. Першая — палітычная. Менавіта Наваполацак ня выканаў усіх дзяржустановак па правядзеньні парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму. Па-першае, тут выбары прайшлі ў два туры — гэтак адзначыліся ў Беларусі толькі Наваполацак і Горадня. Па-другое, у пасёлку Міжрэчча (у народзе яго называюць «Царскае Сяло»), дзе жыве амаль уся эліта «Нафтану», рэфэрэндум «завалілі». У горадзе нафтавікоў ужо месяц ходзіць чутка пра магчымыя рэпрэсіўныя меры і ў дачыненьні да старшыні наваполацкага гарвыканкаму Аляксандра Камарова.

Дарэчы, Камароў з Часнавіцкім знаёмыя зь юнацтва, і, відавочна, менавіта апошні пралабіраваў у 1998 годзе прыход Камарова ў наваполацкі «белы дом» з пасады намесьніка старшыні полацкага гарвыканкаму. Камароў стаў «правільна» адстойваць інтарэсы наваполацкага нафтавага лобі, быў зацятым праціўнікам аб’яднаньня двух гарадоў — Полацку і Наваполацку (гэтага не хацелі на «Нафтане»). 2004 год стаўся для старшыні наваполацкага гарвыканкаму вельмі складаным. Асабліва шмат было скаргаў на мэтады прыватызацыі ў нафтагорадзе і на бяздарнае добраўпарадкаваньне галоўнай вуліцы гораду — Моладзевай. Кажуць, што Камароў гатовы па ўласным жаданьні пайсьці ў адстаўку (спасылаючыся на кепскі стан здароўя), але яго пакуль не адпускаюць.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Васіль Кроква, Полацак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0