Нафтаправод AMBO злучыць чарнаморскі порт Бургас у Баўгарыі і альбанскі порт Влёра на Адрыятыцы. Работы па будаўніцтве лініі даўжынёй 912 км мяркуецца пачаць сёлета і завяршыць праз тры-чатыры гады. Выконваць праект будзе брытанска-амэрыканскі кансорцыюм.
Нягледзячы на нестабільныя рынкавыя цэны, нафта і надалей застаецца галоўным энэрганосьбітам у сусьветнай эканоміцы. На думку экспэртаў АПЭК, доля нафты ў сусьветным энэргазабесьпячэньні застанецца да 2020 году на ўзроўні каля 40%, а разьведаных на сёньня запасаў нафты ў сьвеце мусіць хапіць на 80—100 гадоў. Выглядае, што і ў найбліжэйшы час важная роля належыць распрацоўцы новых нафтавых радовішчаў, пракладваньню транспартных ліній да іх і дапамозе нафтаздабыўным і транзытным краінам у разьвіцьці дэмакратычных і сацыяльных структур.
Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"
Сяржук Вінаградаў