Калі ні ўзораў на шкле, ні белай віхуры,
ды сам каляндар падказвае: цуд магчымы;
калі на ружовых аблоках сядзяць выключна Амуры,
страляючы ў мілых дзяўчат выключна вачыма;
калі па гадзіньніку поўзае час-чарапаха
й калядныя колы дзеткам вязуць кока-колы, —
жадаю, каб Вас віншавалі музыкай Баха
з мабільніка шчасьця сьвятога ці проста Міколы;
каб я пераклаў Вам найлепшую песьню Коэна
з малітваю, каб на вулічным слотным трэшы
Вы да пачатку сьвята вярнуліся ў дом спакойна,
ня трапіўшы на кантралёра й не захварэўшы!
31 сьнежня 2004
Поўны варыянт падборкі чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"