«А па-мойму, цэны тут амаль такія ж, як і на рынку», — мяркуе кабета ў дублёнцы, якая стаіць у чарзе. «Вось, дарэчы, сродак для мыцьця добры адшукала — бяз хлёркі», — паказвае яна знаёмай пачак з парашком. Тая зь цікавасьцю чытае ды кіруецца ў пошукі — тавары выкладзены на высокія стэляжы, сярод якіх трэба блукаць, нібы па калідорах на складзе, пхаючы перад сабой вазок.

Для жыхароў Кунцаўшчыны ды Масюкоўшчыны гэткі прадуктовы лябірынт глядзіцца досыць экзатычна, але, напэўна, збольшага знаёма — многія зь іх бачылі такія крамы ў Польшчы, куды езьдзілі «на закупы», ці ў Нямеччыне, дзе набывалі патрыманыя «фальксвагены» ды «аўды». Кантынгент наведнікаў «дыскаўнтэру» — гэтак званая «сярэдняя кляса» са спальных раёнаў. Здавалася б, супэрмаркет са зьніжкамі ў 10—20%, які, дарэчы, гандлюе ўраздроб, а ня оптам, — гэта крама перш за ўсё для лю¬дзей бедных. Але большасьць з тых, хто робіць пакупкі ў супэрмаркеце «На тыдзень», — відавочна не гаротнікі. Чаму?

Сапраўды, пакунак філе селядца тут каштуе рублёў на 200—300 таньней, чым у цэнтральных гастраномах. Але дабрацца да крамы «на сваіх дваіх» — праблема: з аднаго боку супэрмаркету раскінуўся напаўзакінуты прамысловы раён, з другога — чыстае поле. Цягнуцца сюды толькі для таго, каб набыць бляшанку кансэрваванай кукурузы, бессэнсоўна — не акупіш і квітка на аўтобус. А вось таму, хто бярэ прадуктаў на цэлы тыдзень (адсюль і назва крамы), набываць тут сапраўды выгадна, аднак для гэтага патрэбны аўтамабіль. Зьніжкі зьніжкамі, але беднаму ад іх ні холадна ні горача.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Алесь Кудрыцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0