Музыка беларускага аўтара, які пераважна жыве ў Нямеччыне, зацягвае спакваля. Стылістыка — электронны расейскамоўны рок, густа замяшаны на ўсялякіх усходніх (ці стылізаваных пад Усход) матывах. Збольшага гэта перадаецца з дапамогай нясьпешнага, мэдытатыўнага выкладаньня матэрыялу, свайго роду адасобленай, сузіральнай вакальнай манеры, якая выклікае асацыяцыі з голасам Эдмунда Шклярскага зь вядомага «Пікніка».
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Дзядоўны Слухач