Oldboy / «Стары хлопец»
Паўднёвая Карэя, 2003, каляровы, 120 хв (DVD)
Жанр: баявік, трансцэндэнтальная драма.
Адзнака: 9,5 (з 10).
Леташні канскі кінадыямэнт — крывавы й паэтычны фільм «Олдбой» — зья¬віў¬ся ў менскіх крамах на DVD; раней ён дэманстраваўся на экранах у кінафармаце «4х4».
Драматургія карціны надзвычай напружаная. Звычайнага й памяркоўнага чалавека, О Дэ-Су (актор Цой Мін-Сік), скрадаюць і бяз дай прычыны трымаюць у замкнёным пакоі 15 год. Калі герой выходзіць на волю, ён апантаны жаданьнем разабрацца з крыўдзіцелямі. Але паўднёвакарэйскі граф Монтэ-Крыста мусіць зазірнуць у сваю душу і прайсьці — разам з гледачом — праз катарсіс віны й помсты.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Андрэй Расінскі