За саветамі цэлая плеяда беларусазнаўцаў ператваралася ў людзей зь легенды. Сярод іх і Аляксандар Ельскі (1834—1916). Працы пісаў па-польску, друкаваў у часопісах і энцыкляпэдыях, а ў дадатак быў панам… Натуральна, што для эпохі «дыктатуры пралетарыяту» стаў пэрсонай нон грата.

Але не сказаць, што ягоных працаў не чыталі гісторыкі мастацтва ці эканомікі. Добра чыталі, бо шмат чаго «пазычылі». Самы сьвежы прыклад грэблівага стаўленьня акадэмічнае гістарыяграфіі да Ельскага — 3 том «Гісторыі Беларусі» (2004). Пераліку прац Ельскага ў кнізе няма. Але на с.199 чытаем: у 1758 г. у Слуцку была заснавана славутая «пэрсярня» (трэба «пэрсіярня»). Зьвесткі — з тэксту кантракту, які 24 студзеня 1758 г. Міхал Казімер Радзівіл (Рыбанька) падпісаў з «пэрсыдзскай, турэцкай, кітайскай, рознай матэрыі і працы майстрам» Янам Маджарскім. Апублікаваў кантракт А.Ельскі. Аднак аўтар акадэмічнага артыкулу не ўлічыў, што слуцкая мануфактура шаўковых паясоў была заснаваная раней, а з Маджарскага пачалася яе слава.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Анатоль Сідарэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0