Па сканчэньні першае паловы сусьветнае Ўнівэрсіяды, што праходзіць з 12 да 22 студзеня ў аўстрыйскім Інсбруку, толькі 27-гадовы біятляніст Аляксандар Сыман быў адзіным беларусам, што паклаў у скарбонку ўзнагароды — на ягоным ліку срэбны мэдаль у індывідуальнай гонцы на 20 км і бронзавы ў спрынце на 10 км — ягоных улюбёных відах.

Тым часам ягоныя старэйшыя калегі па нацыянальнай камандзе — Алег Рыжанкоў, Аляксей Айдараў, Рустам Валіулін, Ула¬дзімер Драчоў — чарговы раз правальваліся на Кубку сьвету, гэтым разам на пятым этапе, што прайшоў у нямецкім Рупольдынгу. Мо прыйшоў час памяняць фронтмэна зборнай — з Драчова ці Рыжанкова на Сымана? Тым больш, што для гэтага ёсьць падставы. У спаборніцтвах «старэйшых» спартоўцаў гэты ледзьве не адзіны ў нашай камандзе біятляніст беларускага пахо¬джаньня меў посьпехі хіба ў эстафэтнай камандзе — ён ніколі ня лідэрам, але і надвор’я не псаваў.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0