Беларусь не баіцца эканамічных санкцый з боку ЗША і ў выпадку іх увядзеньня гатовая зрабіць захады ў адказ, заявіў у панядзелак Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на сходзе з нагоды Дня вызваленьня Беларусі. «Мы прадпрымем жастачайшыя меры ў адносінах прадпрыемстваў і калектываў, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі», — сказаў А.Лукашэнка.

Няясна, да каго адносіцца гэтая пагроза. Амэрыканскіх «прадпрыемстваў» у Беларусі ня так і шмат. Да такіх могуць быць аднесеныя «Кока‑Кола», «Макдональдз», ці яшчэ«Дэтройт брэвінг», які валодае Бабруйскім броварам.

Пасьля масавага закрыцьця прадстаўніцтваў амэрыканскіх фундацый, нямнога засталося і «калектываў». Да гэтай катэгорыі можна аднесьці хіба што бюро Радыё «Свабода» і, з нацяжкай, дыпляматычнае прадстаўніцтва.

На ЗША прыходзіцца зусім малая доля замежнага гандлю Беларусі, таму эканамічныя санкцыі з боку Вашынгтона будуць мець ня столькі фінансавае, колькі палітычнае значэньне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?