Расейскія шпегі — найчасьцей дыпляматы, бізнэсмэны, журналісты і турысты —цікавяцца літаральна ўсім: палітычнымі працэсамі, партыямі, палітыкай, вайсковай справай. Не застаецца па-за ўвагай і літоўская актыўнасьць на міжнароднай арэне. Міністар аховы краю Гедымінас Кіркілас паведаміў «Летувас рытас», што журналістаў бюро расейскага Першага каналу, якія папрасіліся да яго на інтэрвію, прыватна цікавіў выключна літоўскі кантынгент у Аўганістане.

Летась Літва дэпартавала за шпіянаж пяць расейскіх дыпляматаў, а нядаўна газэта пісала пра кіраўніка дэпутацкага футбольнага клюбу — літоўца расейскага паходжаньня. Праца ў клюбе — ягоная адзіная крыніца даходаў. Але скуль тады грошы на арганізацыю гучных прыёмаў для дэпутатаў-футбалістаў? Спрабуючы пасябраваць з палітыкамі, дэпутат завёў сабе кабінэт у будынку парлямэнту. Можна дапусьціць, што дэпутат таксама быў агентам расейскай выведкі.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Алесь Пяткевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0