Нехта можа падумаць: гэты дыск — адна з найбольшых нечаканасьцяў мінулага году. Не пагаджуся! Невялікае расейскае выдавецтва «Геометрия», як аказалася, ужо шмат гадоў пільна сачыла за творчасьцю адзінага ў Беларусі калектыву, які выконвае спантанна імправізаваную інструмэнтальную музыку і мае сваё, няхай і нязначнае, кола вельмі адданых прыхільнікаў.

Дзьве праграмы калектыву, зьмешчаныя на дыску, зьяўляюцца сапраўды ці не найлепшымі ў даробку «Князя» з гораду М. «Кошык» быў запісаны ў верасьні 1998 году з удзелам Івана Кірчука, Юр’я Паўлоўскага і нязьменнага лідэра групы Леаніда Нарушэвіча. Гукі гітары мяшаюцца тут на аснове гэткага мінімалізму з галасамі жалейкі, дуды, дудачак і пэркусіі. Мусіць, ужо тады Іван Кірчук паклаў вока на Паўлоўскага як на будучага ўдзельніка ўласнага праекту.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Інтуітыўны Слухач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0