Фільмы пра мастакоў ды іхнія творы нярэдка ператвараліся альбо ў пустыя біяграфіі для масавай публікі, альбо ў няўцямны авангард. Стужка Пітэра Ўэбэра пра знакаміты шэдэўр Вэрмэера шчасьліва пазьбегла гэтых пастак, хаця й выглядае надзвычай асьцярожнаю.

Сцэнарнай асновай для фільму паслужыў бэстсэлер Трэйсі Шэвалье: раманістка ўявіла, што Музаю мастака, пра якога і вядома няшмат (у фільме — Колін Фёрт), сталася звычайная служанка з тонкаю і чульлівай душой (Скарлет Ёхансан). Гераіню ня любіць Вэрмэерава жонка (Эсі Дэйвіс), ёй робіць шкоды старэйшая дачка мастака і перасьледуе брутальны заказчык майстра (Том Уілкінсан). Але самае галоўнае ў гэтай касьцюмнай гісторыі тое, што служанка здольная адрозьніць колеры воблакаў і абудзіць творчае натхненьне — што выклікае скандалы і сцэны рэўнасьці.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Андрэй Расінскі

Жанр: гістарычная мэлядрама

Адзнака: 7 (з 10)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0