Магнітола— самая надзейная частка аўтамабіля.
Майсей — чалавек, вядомасьць якому прынесьлі дзесяць афарызмаў.
Макіяж — спроба адлюстраваць на сваім твары аблічча больш прыгожай жанчыны.
Маладосьць — калі хочаш жыць вечна і покуль удаецца.
Маладосьць бурная — гэта калі ёсць што прыгадаць, але няма чаго расказаць дзецям.
Малевіч Казімір — мастак, які так і не пасьпеў дамаляваць шахматную дошку.
Мара амэрыканская — жыць доўга і памерці маладым.
Маразм — гэта калі старасьць прыходзіць бяз мудрасьці.
Мараль — сыстэма доказаў уласнае рацыі.
Масква — горад, з усіх бакоў аточаны Расеяй.
Мастацтва — здольнасьць зра¬біць нешта зь нічога і прадаць гэта.
Матэрыялізм — перакананьне, што гной, безь якога ня вырастуць кветкі, і складае іх мэту і сэнс.
Маці — чалавек, які пасьпявае там, дзе не пасьпявае Бог.
Машына пасудамыйная — тое, што зьяўляецца пасьля просьбы да мужчыны памыць посуд.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"