На наступным тыдні ў Брусэлі (Бэльгія) пройдзе паказ дзьвюх беларускіх стужак:

дакумэнтальнай «Маналёгі» (рэжысэр Алег Дашкевіч, 2005 працягласьць 30 хвілін) пра бядоты менскай інтэлігенцыі

ды камэдыі «Колер каханьня» (рэжысэр — Аляксандр Канановіч, 2005, 20 хвілін).

Ладзяць кінасэанс «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель) ды Hanse‑Office (Аб’яднанае прадстаўніцтва Гамбурга і федэральнай зямлі Шлезвіг‑Гальштайн у Эўразьвязе).

***

Чацьвер, 12 ліпеня, 19:00.

Месца правядзеньня:

Hanse‑Office
Avenue Palmerston 20
B‑1000 Brussels

Уваход вольны, прадугледжаны пачастунак.

Калі Вы жадаеце ўзяць удзел у вечарыне, калі ласка, зарэгіструйцеся да 10 ліпеня, даслаўшы ў Офіс за дэмакратычную Беларусь ліст на электронны адрас [email protected] ці патэлефанаваўшы + 32 2 401 61 41 (42)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0