Прыняўшы прысягу на Бібліі і Канстытуцыі, трэці ўкраінскі прэзыдэнт паехаў на Майдан Незалежнасьці, дзе яго чакалі 300 тысяч чалавек; рэшта краіны сачыла за прамовай Віктара Юшчанкі па тэлевізары.

Юшчанка падзякаваў Богу ды «ўсім і кожнаму грамадзяніну Ўкраіны, за каго б ён ні галасаваў»: «Мая перамога — гэта перамога ўсіх. Кожны мае права выбіраць шлях Украіны, кожны можа выбіраць тыя колеры, якія яму блізкія. Але наш супольны выбар — колеры ўкраінскага сьцягу, ён яднае нас усіх, хто жыве на Ўсходзе, на Захадзе, на Поўначы і на Поўдні. Украінская дзяржава адбылася, наш выбар гэта пацьвердзіў. На Майдане Незалежнасьці ўкраінцы паўсталі перад сьветам як сучасная ўкраінская нацыя».

Адзіная нацыя

«Мы, грамадзяне Ўкраіны, сталі адзінаю ўкраінскаю нацыяй. Нас не падзяліць ні мовамі, на якіх мы размаўляем, ні верамі, якія мы вызнаём, ні палітычнымі поглядамі, якія мы выбіраем. Прысягаю — кожны зможа вучыць дзіця на мове бацькоў. Кожны зможа маліцца ў сваім храме. Усім будзе гарантавана права на ўласную думку. Мы будзем чуць адзін аднаго, бо ў нас будзе свабода слова і незалежная прэса. Мы створым дэмакратычную ўладу — сумленную, прафэсійную і абавязкова патрыятычную.

Сьцяна, якая аддзяляе чыноўніка ад людзей, будзе зруйнаваная. Быць і ва ўладзе, і ў апазыцыі стане аднолькава пачэсным, калі служыш сваёй краіне. У нас будзе маральная ўлада, здольная аб’яднаць грамадзтва».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0