Падзеі разьвіваліся, нібы ў дэтэктыве. Студэнт, у якога выкладчык быццам патрабаваў грошай, зайшоў у выкладчыцкую і павітаўся з Эрнандэсам за руку. Выкладчык адмовіўся выставіць станоўчую адзнаку і скіраваўся ў аўдыторыю. Сьледам за ім увайшоў супрацоўнік праваахоўных органаў і паведаміў, што на працоўным стале выкладчыка знойдзена капэрта з 20 далярамі ЗША. Грошы былі пазначаны нябачнай фарбай, сьляды якой былі знойдзены і на руцэ выкладчыка.

Жонка арыштаванага — Сьвятлана Эрнандэс — лічыць, што гэта паклёп, і фарба на руцэ яе мужа магла застацца ад поціску рукі студэнта.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Эдуард Брокараў, Горкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0