Сьпіс ахвяраў сталіншчыны ў кнігах «Памяць» зьменшаны ў шмат разоў. Пра ахвяраў рэпрэсій хрушчоўскага і брэжнеўскага часу, усіх тых асуджаных «за антысавецкую агітацыю і прапаганду» зусім ня згадваецца. Нібы й не жылі тыя ні за што расстраляныя і вывезеныя людзі. Не былі. Зраўнана зь зямлёй.
Кнігі «Памяць» штампуюць прапагандысцкі варыянт гісторыі. На патрэбу часу. У сутнасьці сьпісаны з схемаў Цанавы і Абэцэдарскага, толькі што з прызнаньнем «перагібаў», якіх сёньня ўжо ня змоўчыш.
Такіх «ня вернутых да гісторыі» ў сваім родным сельсавеце Докшыцкага раёну толькі краязнавец Віталь Скараход ведае 111 чалавек. Ягоны ліст, зьвесткі, сабраныя ім, некалі прыдадуцца для перавыданьня «Памяці» — ужо без замоўчваньняў і схематызму, што паставіць у цэнтар гісторыі беларуса зь яго ўласнымі інтарэсамі. За якія і трываў. У тым ліку між молатамі сталіншчыны і фашызму.
Мінулым летам выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» прадставіла чытачам чарговы том гісторыка-дакумэнтальнай сэрыі «Памяць» — «Докшыцкі ра¬ён». З гле¬дзішча паліграфічнае яка¬сьці, афармленьня і зьместу кніга заслугоўвае высокай ацэнкі. Гэткая энцыкляпэдыя раёну. Першы раз я ўзяў яе ў рукі з такім адчуваньнем, якое спазнаў, калі браў першы раз з рук жонкі першынца — сына.
Як выхадзец з Докшыцкай зямлі, як краязнавец і датычны да збору матэрыялаў для кнігі, я з хваляваньнем чытаў яе старонкі, прыпыняўся, думаў і зноў чытаў. Часта разгортваю яе і цяпер. Знаходжу дробязныя памылкі і рэдакцыі ў выдавецтве, і рэдакцыі, якая зьбірала матэрыялы на месцах. Напрыклад, такую: «Рытуальнае вогнішча мела каменную агароджу з камянёў».
Мясцовая рэдакцыя дапусьціла больш памылак: адну і тую асобу далі ў рубрыцы «Яны прайшлі дарогамі вайны» двойчы — Аганоўская Хрысьціна Баляславаўна і Сушкевіч Хрысьціна Баляславаўна; Бурло Лука Канстанцінавіч і Гурло Лука Канстанцінавіч; у в.Мала¬дзеева пасялілі братоў Юзю і Стася Шылаў, перахрысь¬ціўшы іх з тамашніх Шышлаў. Адмовілі ўдзельнічаць у вайне зь Фінляндыяй Пальляку Івану Піліпавічу (там загінуў), Уліцкаму Ахрэму Антонавічу і Скаромніку Пятру Канстанцінавічу; ня ведалі, дзе нарадзіўся і вырас прыгажун і асілак Пётра Пахомавіч Жук. І паколькі Жукі ў Бярозаўскім сельсавеце — шклянскія абарыгены, пасялілі і Пятра туды, а ён нарадзіўся, вырас і пайшоў ваяваць зь Вежак (ці Вешак), зь сям’і «ворага народу» Пахома Жука. Або: Карзаковіч і Карзакевіч.
І выдавецкая рэдакцыя, і мясцовая раённая не па сваёй віне не вярнулі добрае імя безь віны замучаным непасільнай працаю ў ГУЛАГу і расстраляным у тысячах курапатаў нашым людзям. Вось няпоўны іх пералік па вёсках аднаго толькі Бярозаўскага сельсавету:
в.Асінавік:
Мальчык Сьцяпан Юльянавіч
Мальчык Амяльян Лук’янавіч
Мальчык Мікалай
Навіцкі Іосіф Іосіфавіч — мясцовы настаўнік
Штэйнгроб
в.Бярозкі:
Бугай Ядвіся
Галіцкая Разалія і два яе сыны, аднаго звалі Вячаслаў
Буцьвілоўскія: бацька, маці, сын Адольф, халасты, сын Уладзімер зь сям’ёй
Кукша Раман Іванавіч
Сытоў Антон Рыгоравіч
Сакалоўскія: сям’я — бацька, маці, сын Юзаф, дачка Аміля
в.Вітунічы:
Кулакоўскі Адаст
Малахоўскі Іосіф
Навасельцаў — сям’я
в.Грабяні:
Асаевіч Ганна
Мільчэўскі Іван Ігнатавіч і чацьвёра дзяцей, а яшчэ чацьвёра былі пакінуты ў сваякоў
Гінтоўт Іван
Старычонак Андрэй
Прадзед Іван Ахімавіч
Зорвіч Апанас
в.Глінішча:
Стульба Аляксей — сям’я
Сачыўскі — некалькі сем’яў братоў
х.Гушчыкі:
Кодзь Баляслаў — сям’я
Яцына — сям’я
в.Далёкае:
Парфяновіч Павал — сям’я
Мацкевіч Леанора — сям’я
в.Доўгае:
Яцына Тумаш — сям’я
Яцына Ўладзімер — сям’я
Яцына Адам — сям’я
Яцына Алімпіяда Ўладзімераўна — сям’я
Яцына Любоў Уладзімераўна
в.Дубраўка:
Волах Іван Паўлавіч
Грыдзюшка Павал Восіпавіч
Герасімёнак Ігнась — сям’я
Пятух Канстанцін Восіпавіч
Пташнік Іван Рыгоравіч
Руцкі Вінцэсь — сям’я
Руцкі Франц
Зуська Хведар
Герасімёнак Пётра — сям’я
Герасімёнак Мікалай — сям’я
в.Дзяружкі:
Воўк-Ланеўскі Тумаш Канстанцінавіч
Воўк-Ланеўскі Антон Канстанцінавіч
Воўк-Ланеўскі Казімер Францавіч
Воўк-Ланеўскі Антон Францавіч
Воўк-Ланеўскі Франц Францавіч
Сіняк Васіль Нічыпаравіч, Іван Нічыпараў, Сіняк Марка Нічыпаравіч — сям’я ў кожнага
Собаль Аўген Гаўрылавіч
в.Кромавічы:
Няверка
Скаромнік Юзя Маркавіч
Чэрныш Андрэй Лявонавіч
в.Мацееўцы:
Макарэвіч Эдуард
в.Маладзеева:
Рабчонак Мікіта
Рабчонак Сьцяпан Мікітавіч
х.Маркаў Кут:
Грэль Язэп Базылёў
Сяткевічы — сем’і, колькі — невядома
Мышкоўскі — сям’я з 8 душ
х.Мядзьведзіца:
Зімніцкі Аляксей — сям’я
в.Навасёлкі (Кемешаўскія):
Длужнеўская Марыля Францаўна
Дорац Язэп
Пашэвіч Іван Іванавіч
Ставер Пётра
Савульскі Вінцэсь
в.Погар:
Сакалоўскі Хведар — сям’я
Гурскі Васіль — сям’я
в.Запальле:
Чучман Васіль
Касьцюк Кірыла — сям’я
х.Рэпішча:
Шабунька Лукаш з жонкаю
Шабунька Сымон
Шабунька Язэп — сям’я
Путырская — сям’я
в.Сахонаўка:
Гінтоўт Юльян — сям’я
Гінтоўт Пётра — сям’я
Гінтоўт Бронька — сям’я
в.Стрыганцы:
Мацкевіч Януля — сям’я
Палянскі Міхась — сям’я
Сачыўка Аляксей — сям’я
в.Слабада:
Зуська Стэфан і сям’я ў 8 душ, акрамя яго:
Раманоўскі Іван Стапанавіч і сям’я ў 4 душы безь яго
Скараход Атрахім Францаў — сям’я з 3 душ зь ім
х.Станкруль:
Бацяноўскія — колькі сем’яў і лік душ — невядомы
в.Трацэўшчына:
Ліцьвінок Міхась Міхайлавіч
Ліцьвінок Антон Міхайлавіч
Махніз — сям’я,
Ліцьвінок Васіль Сьцяпанавіч
в.Нябышына:
Бобрык Дзяніс Мікалаевіч
Бухаўцы, браты, сем’ямі: Пётра, Аляксандар, Мікалай, Антон, Кастусь
Ляўко Іван Андрэевіч
Салянка Іван Андрэевіч
Стэльмах Уладзімер
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Віктар Скараход