Абяцаньні з высокіх трыбун, што ў школах паборы грошай з бацькоў спыняцца, застаюцца прыгожымі словамі.

У Слуцку кожная школа мае свой падыход да гэтае добраахвотна-прымусовае справы. Дзесьці сума пераводзіцца ў эўра і зьбіраецца кожную чвэрць, дзесьці задавальняюцца зборам раз у паўгоду. Прычым на рамонт клясы, на фарбу даводзіцца зьбіраць дадаткова. Тым, хто з бацькоў мае некалькі вучняў — зьніжкі.

«Крайнімі» ў гэтай справе робяцца клясныя кіраўнікі, за невыкананьне пляну па зборы грошай ім пагражае пакараньне — ад пазбаўленьня прэміяльных да непадаўжэньня кантракту на наступны год. Зь іншага боку, ніхто ня хоча псаваць стасункі з настаўнікамі. Летась на агульным бацькоўскім сходзе была выказана думка: зразумела, што грошы даём сваім дзецям, на іх патрэбы. Але тады афіцыйна аб’явіце, што навучаньне мае пэўны кошт, які складаецца з платы за карыстаньне падручнікамі і з пэўнай сумы на патрэбы школы. І няма чаго дурыць людзям галавы, што адукацыя ў нас бясплатная.

Сяржук Кут, Слуцак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0