У чым было паўстаньне Люцыпара? Ён хацеў застацца ў межах плянэты, і паданьне пра Князя Сьвету гэтага дастаткова правільнае.

Каля сябе ён пачаў зьбіраць духаў, якія задавальняліся земляной аўрай. Каб утрымаць прыхільнікаў, ён пачаў разгортваць перад імі мажлівасьці зямлі, пераймаючы і, адмыслова часам, процістаўленьні другога боку.

Можна казаць пра Антыхрыставы цуды: “Нашто нам сьведамасьць пра дубучыню. Калі магу паказаць вам моц зямлі!”

Але між ягонымі анступнікамі ніхто ня скажа, пакідаючы зямлю: “Узыходжу, Ойча!” Толькі здрыганецца. Адрываючыся ад зямнога зьзяньня.

Праўда, Люцыпар быў прыўкрасны і даў людзям па-свойму веды зямнога зьзяньня. Але безь яго не было вызначанай мяжы між зямлёй ды іншымі сфэрамі. Безь яго розьніца жыцьця на зямлі ды іншых сфэрах мусіла бы паступова сьцірацца, даючы ўцёланёным духам рухомасьць матэрыі.

Але старажытны Князь Сьвету, наадварот, пыкоўвае матэрыю да кары займаемай ім плянэты. Як плянэтны дух, ён ведаў недры Зямлі, але ягоная памылка ляжыць у нежаданьні супрацоўніцтва зь іншымі плянэтамі. Менавіта яна дала сьвету Хрыстуса.

У той час, як Люцыпар узносіць сьвятло зямлі, Хрыстус паказвае на красу ўсяе Сьвтабудовы.

Мы кажам - “няхай гарыць сьвятло Люцыпара, але за ім не схаваецца веліч нашых агнёў”.

Мы не баімся вымавіць ягонае імя. Мы ведаем ягонае існаваньне.

Мы кажам - “шлях твой ня можа завершыць лёс зямлі, бо толькі супольнасьцяй зь іншымі сусьветамі жыцьцё тваёй цьвердзі ўзновіцца. Зносяцца твае скалы і дзе сьцвердзіш прастол твой? І жыцьцё вечнае, і абмен вечны дае нам вечны дом”.

Хрыстус нічым ня розьніўся ад слугаў таіх, але паказаў перавагу руху за межы Зямлі. Хрыстус казаў: “Магу пераначаваць на пекнай зямлі, каб працягнуць шлях свой. Але, Гаспадар зямлі, утрымай слугаў, каб не перашкаджалі Мне пры ўзыходзе працягнуць шлях”.

Такім чынам, адзін замілаваўся матэрыяй, другі ж ідзе да сусьветаў мажлівасьцяў Сьвятла.

Люцыпар, настае час, калі ўзнавіць лямпу тваю!

Люцыпар, які мог быць Прадстаўніком Еднасьці, выбраў за лепшае адгарадзіцца ад суседзяў. Барацьба адчаю зьмяніла Носьбіта Сьвятла, і рубінавая аўра напоўнілася пунсовым зарывам. Наступнікі ягоныя, папраўдзе, сталі ўжываць брыдкія сродкі.

Бедны Носьбіт Сьвятла, у сконе Хрыстуса ты дапусьціў непапраўную памылку. Кедр Ліванскі, што ўзьняў цела Хрыстуса, толькі скароціць шлях да Найвышэйшага Сьвету. І давядзецца табе адысьці на Сатурн, таму што ўжо даўно цябе называюць Сатан. Але й там Садоўнік матэрыі знойдзе палі і можа працаваць, як на зямлі. І прымі апошнюю параду - перагледзь шэрагі слугаў тваіх.

Па лесьвіцы жыцьця ты хацеў выперадзіць Настаўніка. Вось табе дадзена засьцярога. Вось стаіць сьведка тваёй долі. І зорка Маці Сусьвету ўстала штандарам шаленства твайго, калі ты вырашыў прынііць носьбітку Духу.

Бачыш, вернецца жона на месца наканаванае!

Пераклад зроблены Ганнай Матусэвіч паводле кніжцы паданьняў духовага характару “Криптограммы Востока”, што выйшлі ў Парыжы пад прозьвішчам Э.Сэнт-Ілер, а папраўдзе належаць пяру падзьвіжніцы Расеі Алены Рэрых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0