Дом на Дзесяціннай, узьвя¬дзеньне якога ў 1996 годзе каштавала пад 18,9 млн даляраў, славіцца аздабленьнем, найноўшай электронікай і дыпляматычным скандалам, які ўзьнік празь Людмілу Кучму.

Першая лэдзі была расчаравана, што на Андрэеўскую царкву выходзіць глухая сьцяна разьмешчанай на шостым паверсе кватэры. Побач, на Дзесяціннай, 12, будавалі брытанскае пасольства. Была асьцярога, што брытанцы ўзьвядуць будынак, вышэйшы за шэсьць паверхаў, і, нават калі прасячы акно, купалаў усё роўна ня будзе відаць.

Найвышэйшая дзяржаўная ўлада вымагала ад тагачаснага мэра Кіева Леаніда Касакіўскага разарваць з брытанцамі кантракт на арэнду будынку, але той не пагадзіўся. Касакіўскага зьмясьцілі з пасады, і на яго месца прыйшоў Аляксандар Амельчанка.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

ТС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0