Мэта інквізыцыйных захадаў — выкарчаваць зь беларускага грамадзтва такую зьяву, як хабар. Мой тэзіс: улады пілуюць сук, на якім сядзяць.

Варта пачаць з таго, што на дварэ ў нас гэтак званы рынкавы сацыялізм, а не дурны капіталізм. Аднак уся наша прававая сыстэма перапісана з талмудаў заходніх юрыстаў, якія абсалютна ня ведаюць такога сацыяльнага інстытуту, як «дар» ці «абмен». Яны — альфа і амэга «рынкавага сацыялізму».

Дар — ня хабар. Ён выконвае вельмі важныя функцыі ў некапіталістычным грамадзтве. Карл Паланьі нават прыдумаў тэрмін «эканоміка падарунку». Такая мадэль можа існаваць паралельна з рэдыстрыбуцыйнай і рыначнай эканомікай. Яе прынцып у тым, што галоўную грамадзкую функцыю выконвае нерацыянальны, на першы погляд, абмен.

Сучасная Беларусь вельмі падобна на схему Паланьі. Галоўным капіталам (як, дарэчы, і ў савецкія часы) зьяўляюцца ня грошы, а сувязі. Сувязі — гэта сетка асоб, унутры якой адбываецца абмен дабротамі па нярыначным прынцыпе. Абавязак раздаваць падарункі — першы пункт статуту нэтворку «Сувязі». Такім чынам, за кошт рытуалу абмену падарункамі падтрымліваецца існаваньне лінкаў, неабходных для выжываньня. Відавочна, што, інвэстуючы вынікі сваёй працы ў падарункі, ты фактычна інвэстуеш іх у будучыню.

Просты прыклад: прастаўце мне піва, і ў мяне адразу ўзьнікне рэфлекс праставіць вам два.

Гэты фэномэн цудоўна апісаў Мос у дасьледаваньні індзейскага рытуалу «потлач». Члены племені на халяву раздавалі суродзічам сваё багацьце. Прычынай атракцыёну шчодрасьці быў зусім не перадоз «вогненнай вадой». Мос піша: «Потлач у канчатковым выніку разглядаецца індзейцамі як сродак забясьпечыць дабрабыт сабе і сваім дзецям — напрыклад, калі зь імі нешта здарыцца». Фактычна перад намі ідэя салідарнага крэдыту.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0