Чалавечая папуляцыя неаднародная. Чым болей адкрываецца, тым болей мы ня ведаем. Але пэўна, што нас прыцягваюць партнэры, якія генэтычна ад нас адрозьніваюцца. На пытаньні карэспандэнта «НН» адказвае генэтык Ірма Мосэ.

«НН»: Пра любоў і каханьне пісалі філёзафы, псыхолягі, гавораць сьвятары. Што такое каханьне з гледзішча біялёгіі?

Ірма Мосэ: Асноватворныя біялягічныя інстынкты — гэта інстынкты самазахаваньня й падаўжэньня роду. Калі інстынкт самазахаваньня можна назваць «эгаістычным» (тут клопат і памкненьні асобіны скіраваны на саму сябе), то інстынкт падаўжэньня роду — «альтруістычны». Асобіна мусіць выйсьці па-за ўласныя межы, знайсьці партнэра, нарадзіць дзяцей. Гэта часам супярэчыць інстынкту самазахаваньня, але эвалюцыйна апраўдана.

З гэтага інстынкту падаўжэньня роду вырастае клопат бацькоў пра дзяцей, любоў да дзяцей.

Выгадаваць дзяцей адной асобіне складана — і гэта біялягічная падстава каханьня да супрацьлеглага полу: нашчадкаў выхоўваюць абодва партнэры.

«НН»: Ці ёсьць нейкія біялягічныя падставы таго, што чалавек выбірае менавіта той ці іншы аб’ект каханьня?

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0