Бясконцыя звышурочныя, нястача выхадных і адпачынку, гратэскавыя карпаратыўныя рытуалы, якія маюць зьяднаць работніка зь фірмай. Такую цану эканамічнага посьпеху плаціць сёньня Японія. Але расьце і пакаленьне «фрытэраў» — маладых японцаў, якія шукаюць новых магчымасьцяў, нетрадыцыйных жыцьцёвых шляхоў, што далі б ім шмат вольнага часу і ў меру дабрабыту.

Фрытэр гістарычны

Праца ў японскай карпарацыі — гэта, вядома, шмат плюсоў: высокія заробкі і сацыяльныя пакеты. Фірма, аднак, вымагае і вялікіх ахвяр — поўнай ляяльнасьці і прысьвячэньня працы вольнага часу. Звышурочныя вымотваюць. Нікога не зьдзіўляе знаходжаньне ў офісе з 8.00 да 23.00.

Паваеннае пакаленьне японцаў было прызвычаенае да недахопаў. Людзі старога гарту, кіруючыся поклічам сумленьня, поў¬ныя пачуцьця абавязку і жаданьня адбудаваць краіну, аддавалі на яе карысьць усё. Гэта ім абавязана сваёй сёньняшняй магутнасьцю Краіна Ўзыходзячага Сонца.

Стваралі яны гэтую магутнасьць за кошт асабістага і сямейнага жыцьця. «Хана ёры данго», — ці, як гаворыць японская прымаўка, «замест кветак лепей нешта, чым можна набіць жывот».

— У Японіі няма ніякіх багацьцяў, апрача працоўных рук, — гаворыць 70-гадовы Тадашы, былы супрацоўнік грамадзянскай абароны. — У нас няма прыродных рэсурсаў, нам бракуе ворных земляў. Застаецца толькі цяжка працаваць.

Сэлэрымэн супраць фрытэра

Першым фрытэрам быў Тора-сан, герой надзвычай папулярнага ў Японіі фільму «Мужчыну не бывае лёгка». Фільм апавядае пра незвычайна жвавага, але паважнага пана сярэдняга ўзросту, які, маючы нерэгулярныя заняткі, калясіць па краіне ўздоўж і ўпоперак.

Фэномэн папулярнасьці філь¬му доўга заставаўся для мяне неспасьціжнай таямніцай. Бо ў цэлым японцы ня любяць «валацуг» — людзей занадта імклівых і да таго ж не прывязаных да пастаяннай працы.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Паводле «Gazety Wyborczej»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0