Дарагія суайчыньнікі!

21 лютага ўвесь сьвет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае сьвята ўсталяванае па рашэньні UNESCO невыпадкова. Мы жывём у эпоху глябалізацыі, калі кожны народ, кожная нацыя імкнецца захаваць сваю адметнасьць, унікальнасьць, а найперш — родную мову. Пакуль жыве мова — жыве народ, зьнікае мова — няма народу, няма незалежнай дзяржавы.

У нашай краіне Дзень роднай мовы — пакуль недзяржаўнае сьвята. Але гэта зьява часовая…

Сябры ТБМ з аптымізмам глядзяць у дзень заўтрашні і сваёй дзейнасьцю набліжаюць той час, калі беларуская мова запануе на нашай зямлі. Кожны чалавек, які штодня гаворыць па-беларуску, спрыяе незалежнасьці нашай краіны, яе росквіту і дабрабыту. Абаронім роднае слова супольна! Да гэтага нас заклікаў Уладзімер Караткевіч: «Унукі Скарыны! Дзе ваш гонар, моц і краса? Ёсьць і ў вас, як у іншых, сьвятыня. Не давайце сьвятыні псам!..»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0