Паводле такога прынцыпу арганізаваная XII выстава-кірмаш I «Кнігі Беларусі», што прайшла ў НВЦ «Белэкспа». На першым паверсе — выстава, на другім — гандляры з кніжнага клюбу, які працуе тут у суботы.
Беларускія выдавецтвы гандлявалі пераважна кнігамі на першым паверсе, замежныя «ашчаджалі» літаратуру, каб не застацца з пустымі паліцамі ў першы дзень. Паблукаўшы ля стэндаў выдавецтваў, наведнікі скіроўваліся наверх: выбар расейскіх кніг там быў багацейшы.
Менская выстава супала з ХХІІ Міжнародным кніжным кірмашом у Ерусаліме, дзе былі рэпрэзэнтаваныя 500 выдавецтваў з 30 краін. На нашым — амаль поўнае супадзеньне: 504 удзельнікі з 33 дзяржаў — ЗША, Кітаю, Кыргызстану, Літвы, Расеі, Украіны, Францыі, Швэцыі ды інш.
У параўнаньні з папярэднімі гадамі больш шырока былі прадстаўлены ўкраінскія выдавецтвы: апрача традыцыйнага стэнду ўкраінскай кнігі дзейнічалі некалькі стэндаў кіеўскіх выдавецтваў.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Адам Воршыч