Опэра — месца, дзе герой, атрымаўшы ўдар кінжалам у сьпіну, пачынае сьпяваць замест таго, каб памерці.

Ордэн — знак заслугі перад тым, хто ўзнагароджвае ардэнамі.

Пагадненьне джэнтэльмэнскае — пагадненьне, на якое не пагодзіцца ніводзін джэнтэльмэн.

Падарожжа вясельнае — час ад «я хачу» да «ты павінен».

Падзеньне — адзіны сродак вылечыць боязь вышыні.

Падлетак — дзіця, якому мець сваіх не рэкамэндуецца.

Падлюка — чалавек, якому дазволена больш за іншых — з тае прычыны, што ён горшы за іншых.

Падручнік па гісторыі — падручнік па філязофіі ў прыкладах.

Падручнік па філязофіі — інструкцыя па эксплюатацыі чалавека.

Пазыка — сродак паляпшэньня памяці пазыкадаўцы.

Паліцыя — інструмэнт прымірэньня грамадзкіх свабод з ладам у грамадзтве.

Паліцыя конная — гэта калі адна галава добра, а дзьве — лепей.

Паляваньне — забойства з асалодай.

Памылка — рашэньне, вернае пры іншых умовах.

Паніка — падзеі, якія адбываюцца пасьля першага закліку да спакою.

Папрашайніцтва — гэта калі просяць хлеба, каб даесьці соль.

Парада — тое, што мы просім, калі ўжо ведаем адказ, але ён нам не падабаецца.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0