Што будзе з тваім горадам? Спытайся дэпутата!

Далучыцца да яе жыхароў горада і вобласці заклікае рух «За свабоду».

Рух накіраваў усім дэпутатам Гродзенскага гарадскога і Гродзенскага абласнога саветаў дэпутатаў інфармацыю аб знішчэнні гістарычнай часткі Гродна, пазіцыю і прапановы па выпраўленні сітуацыі, агучаную вядомымі асобамі, а таксама рэзалюцыю адкрытага круглага стала грамадскасці «Каму выгодна руйнаваць Гародню?», які адбыўся 21 чэрвеня ў Гродна і ў якім узялі ўдзел каля 50 гісторыкаў, архітэктараў, краязнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ.

«Рухаўцы» прапаноўваюць усім ахвотным дасылаць запыты на імя дэпутатаў Гарадзенскіх гар‑ ды аблсаветаў з патрабаваннем даць тлумачэнні што да разбурэння гістарычнай часткі Гродна і тэрмінова ўмяшацца ў дзеянні гарадскіх уладаў.

«Вы можаце наўпрост запытаць: якія дзеянні плануе ўлада на маім падворку, на маёй вуліцы, у маім мікрараёне? Чыноўнікі, дэпутаты абавязаны адказаць на гэты запыт. Неадказ можна аспрэчыць у судзе. І нават ў самым горшым выпадку, так званы народны абраннік павінен будзе ўзгадаць, што ён пастаўлены ва ўладу для таго, каб пільнаваць інтарэсы гродзенцаў», — звяртаецца да жыхароў Гродна і Гродзенскай вобласці рух «За свабоду».

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0