«Советская Белоруссия» пайменна пералічвае маладых апазыцыянэраў

«Культурны шок» — такую назву мае артыкул Івана Пагранзона, зьмешчаны ў нумары газэты «Советская Белоруссия» за 9 лютага. Нагода для матэрыялу — выпуск «Хартыяй-97» «Маніторынгу парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі» за 2004 г. «Аб чым гаворыцца ў маніторынгу?» — пытаецца аўтар матэрыялу. «Праз кожную старонку расказваецца аб тым, што супрацоўнікамі міліцыі ўвесь час затрымліваліся юныя актывісты т.зв. руху «Зубр». Варта пагадзіцца, што сумарна гэтыя зьвесткі выглядаюць дастаткова змрочна. Старонка за старонкай ідзе бясконцы пералік: затрымалі, адпусьцілі, зноў затрымалі… Мільгацяць адны і тыя ж прозьвішчы: Юлія Гарачка, Артур Гайдукевіч, Дар’я Малдаванава, Яўген Афнагель, Павал Юхневіч». «Каб міліцыя не затрымлівала зубранят, — сьцьвярджае І.Пагранзон, — дык буйны маладняк сам браў бы штурмам райаддзелы міліцыі. Бо кожнае затрыманьне, кожны пратакол — прамы і вельмі пажаданы шлях у палітычныя ўцекачы».

Актывіст «Зубра» Яўген Афнагель камэнтуе:

«НН»: Пайменны пералік актывістаў у галоўнай дзяржаўнай газэце — ці часта такое здараецца?

Яўген Афнагель: Калі такое й рабілі раней, дык я пра гэта нічога ня ведаю. Чаму гэтыя прозьвішчы вырашылі згадаць, лепш спытацца ў кіраўніцтве лукашэнкаўскай газэты. У артыкуле ідзе гаворка пра маніторынг парушэньняў правоў чалавека. Прачытаўшы матэрыял, я прагледзеў маніторынг — памянёныя прозьвішчы найчасьцей згадваюцца ў першы месяц затрыманьняў мінулага году. Хутчэй за ўсё, той чалавек, які пісаў гэты артыкул, прачытаў крышку маніторынг, самыя першыя старонкі, і тыя прозьвішчы, якія найчасьцей трапляліся на вочы, падаў у артыкуле. Хтосьці з гэтых людзей часта затрымліваўся, але некаторыя затрымліваліся толькі на пачатку году. Тым больш калі глядзець агульныя зьвесткі, дык можна адшукаць прозьвішчы, якія згадваюцца яшчэ часьцей. Агулам на працягу мінулага году былі затрыманы больш за 250 актывістаў руху. Трэба таксама ўлічваць і тое, што ня ўсе факты рэпрэсій фіксуюцца ў маніторынгу. Часам мы не даём асабістых даных чалавека на ягоную просьбу.

«НН»: Ці мелі Вы і іншыя асобы, згаданыя ў артыкуле, праблемы пасьля публікацыі?

ЯА: Не, ня мелі.

«НН»: Наколькі адэкватныя сёньняшняй сытуацыі цяперашнія стратэгія і тактыка «Зубра»?

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Гутарыў Алесь Кудрыцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0