ПГД — паркава-гаспадарчы дзень, насамрэч ня дзень, а цэлыя два. Паркавы праводзіцца ў пятніцу, гаспадарчы — у суботу. У пятніцу з раніцы салдаты кіруюцца ў парк, дзе завіхаюцца ля тэхнікі ды прыбіраюць тэрыторыю. Маладое папаўненьне на час карантыну да працы ў парку не прыцягваецца — каб пазьбегнуць непажаданых кантактаў са стараслужачымі.

ПГД — паркава-гаспадарчы дзень, насамрэч ня дзень, а цэлыя два. Паркавы праводзіцца ў пятніцу, гаспадарчы — у суботу. У пятніцу з раніцы салдаты кіруюцца ў парк, дзе завіхаюцца ля тэхнікі ды прыбіраюць тэрыторыю. Маладое папаўненьне на час карантыну да працы ў парку не прыцягваецца — каб пазьбегнуць непажаданых кантактаў са стараслужачымі.

Але работы і каля казармы заўсёды хопіць — прыбраць пляц, навесьці трасіроўку — перакапаны і пасыпаны пяском шнурочак зямлі ўздоўж бардзюру шырынёй у штых рыдлёўкі. Першая субота ў войску запомніцца грандыёзным марафэтам у казарме — з вынасам мэблі і шкрабаньнем падлогі шклом. Папярэдне падлогу шчодра змочваюць вадой і намыльваюць. Да абеду трэба навесьці бляск ва ўсіх памяшканьнях, уключна з трайніком і навучальнымі клясамі. Калі не пасьпееце да абеду — працягнеце пасьля сталоўкі. Зь цягам часу навучыцеся ўкладацца ў тэрмін, каб зэканоміць час на тэлевізар.

Калі ў часьці чакаецца візыт высокага начальства, то варта рыхтавацца да таго, што ПГД зацягнецца не на дзень і не на два. Мне пашчасьціла, бо нягледзячы на тое, што на працягу маёй службы да нас наведваліся міністар абароны і камандуючы сухапутных войскаў, падрыхтоўка да іх прыезду абыходзілася бязь лішняга фанатызму — прынамсі, нам не давялося фарбаваць лісточкі на дрэвах.

Гаспадарчы дзень здараецца неабавязкова ў азначаныя дні. Бываюць цэлыя гаспадарчыя тыдні, калі ў памяшканьнях казармы робіцца нейкі рамонт ці проста неабходна чымсьці заняць салдат — для большасьці камандзіраў выгляд нічым не азадачанага салдата ёсьць ненатуральным.

Першае наведаньне лазьні зробіць вам адкрыцьцё, што гарачая вада ў войску ўсё ж ёсьць, бо ў іншых выпадках, акрамя хіба яшчэ сталоўкі, яе няма. Мыцца штодзённа і зімой, і летам даводзіцца халоднай. Вялікія часьці маюць свае лазьні, нам жа даводзілася хадзіць у гарадзкую. І першы паход у лазьню стаўся да ўсяго першым выхадам у вольны сьвет. Памыўка тут адбываецца па адмысловых нарматывах: на разьдзяваньне-адзяваньне — столькі хвілін, на непасрэдна мыцьцё — столькі. Міжволі пачынаеш чакаць дня, калі будзеш мыцца колькі хочаш. Яшчэ адна навіна чакае вас у лазьні: новая бялізна, аказваецца, даецца ў арміі толькі двойчы — першы раз, калі вас апрануць ва ўсё вайсковае, і перад прысягай. Але ня варта баяцца ношанай бялізны, бо яна праходзіць адмысловую апрацоўку. Сачыць трэба толькі, каб атрымаць сподняе свайго памеру.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Пачатак у №6. Працяг будзе.

Сямён Печанко

Куды скардзіцца салдату, калі яго правы парушаныя

Прыёмная міністра абароны

220034, Менск, вул.Камуністычная, 1, т.: 288-14-43

Беларускі вайсковы суд

220034, Менск, вул.Азгура, 4, т.: 297-15-52

Беларуская вайсковая пракуратура

220034, Менск, вул.Азгура, 4, т.: 297-14-48

Менская міжгарнізонная вайсковая пракуратура

220030, Менск, вул.Кірылы і Мяфодзія, 6, т.: 227-46-12

Менскі міжгарнізонны вайсковы суд

220030, Менск, вул.Кірылы і Мяфодзія, 6, т.227-46-97

Псыхалягічны тэлефон даверу Міністэрства абароны (для Менску),

т.: 297-29-14

Рэспубліканскі камітэт Беларускай арганізацыі салдацкіх мацярок

220029, Менск, вул.Чычэрына, 19-404, т.: 239-46-85

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0