У шахклюбе трактарнага заводу надоечы прайшоў беларускі этап першага ў сьвеце інтэрнэт-чэмпіянату рашальнікаў шахматных кампазыцый.

Аўтарытэтнае журы прапаноўвала шэсьць тыпаў заданьняў — двуххадовыя задачы, троххадоўкі, шматхадоўкі, задачы на зваротны і каапэратыўны мат, этуды. За чатыры гадзіны канкурсанты, што зьехаліся з усёй краіны, мусілі разгадаць як мага больш задумак, укладзеных замежнымі аўтарамі ў галаваломкі на 64-клетачнай дошцы.

Спартовае рашальніцтва — даволі маладое адгалінаваньне шахмат. Ставіць рашальнікаў у жорсткія часавыя рамкі даўмеліся гадоў трыццаць таму. Хоць яшчэ ў XIX ст. легендарны амэрыканскі кампазытар Сэмюэл Лойд ішоў у заклады, што разьвяжа любую задачу за некалькі хвілін. Над задачамі ж самога Лойда біліся чэмпіёны сьвету — Вільгельм Стэйніц, Эмануіл Ласкер…

Найлепшымі рашальнікамі, як правіла, аказваюцца самі кампазытары, якія трымаюць у галаве ідэі і тэмы, экстрапалюючы іх на прапанаваныя заданьні.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

ВР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0