У Чэхіі разгарэўся скандал вакол былога супрацоўніка чэскае вайсковае разьведкі Рамана Лінэра. Шпіён абвінавачваецца ў фінансавых махінацыях, якія ён ажыцьцяўляў у фіктыўных фірмах, створаных чэскай разьведкай для прыкрыцьця сваёй шпіёнскай дзейнасьці.

Пікантнасьць справы палягае ў тым, што, увёўшы ў пошукавік імя «Лінэр», карыстальнік Інтэрнэту зь сярэднімі здольнасьцямі можа ў базе даступнага для грамадзтва гандлёвага рэестру за гадзіну адшукаць назвы фіктыўных шпіёнскіх фірмаў і іх заснавальнікаў разам з пашпартнымі зьвесткамі, а гэта ўжо вялікая пагроза для сакрэтнасьці ў дзеяньнях чэскіх спэцслужбаў.

Акрамя таго, затрыманага, які шмат гадоў працаваў у самым сакрэтным аддзеле вайсковай разьведкі, падазраюць у вядзеньні так званай двайной гульні.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

БТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0