Спэктакль «Цішка слухае, альбо Казка пра тое, чаго ніколі не было» ў маладэчанскім тэатры карыстаецца шалёнай папулярнасьцю.

Яшчэ адной прычынай аншлягу сталі чуткі пра магчымую забарону «трагікамічнай фантазіі» празь некарэктныя аналёгіі зь цяперашнім рэжымам. Рэжысэр тэатру вінаваціць у гэтым радыё «Свабода».

Дзьвюхгадзінны спэктакль «Цішка слухае, альбо Казка пра тое, чаго ніколі не было» ў Менскім абласным драматычным тэатры (Маладэчна) карыстаецца шалёнай папулярнасьцю. Квіткі на 17 сакавіка (гэта будзе пяты паказ) разышліся 15-га. Адміністрацыя распрадала нават прыстаўныя месцы. Рэжысэр Андрэй Барткевіч кажа, што даўно ў горадзе не было такой цікаўнасьці да спэктакляў. Адны гледачы кажуць, што гэта нешта незвычайнае, іншыя — што поўнае абы-што. Такі дыяпазон меркаваньняў і прываблівае новых гледачоў.

Яшчэ адной прычынай аншлягу сталі чуткі пра магчымую забарону «трагікамічнай фантазіі». Радыё «Свабода» перадала, што «Цішку...» чыноўнікі менскага абласнога ўпраўленьня культуры палічылі «абразьлівым», бо ўбачылі падтэкт — некарэктныя аналёгіі зь цяперашнім рэжымам. Дарма што летась п’еса перамагла на конкурсе рэжысэрскіх эксплікацыяў (заявак на пастаноўку), які ладзіла Міністэрства культуры пры падтрымцы фонду прэзыдэнта. Прэм’ерны паказ спэктаклю ў лютым атрымаў некалькі станоўчых рэцэнзіяў — як у маладэчанскім друку, так і ў газэце «Культура».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Адам Воршыч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0