«зробiцца электрашокам» для грамадзтва, як спадзяецца сп.Кудрыцкi ў апошнiм нумары «НН» (хаця i згаджаюся з аўтарам наконт карыснасьцi iнiцыятывы).

Наўрад цi будзе новы тэлеканал незалежным.

У адпаведнасьцi з палiтыкай тэлекампанii, у лякалiзаваных вэрсiях тэлеперадач стандартны вiдэарад суправаджаецца тым аўдыёрадам, якi рыхтуецца адпаведнай моўнай рэдакцыяй. Якая «цiкавая i праўдзiвая» праграма пры гэтым атрымлiваецца, можна пачуць, параўноўваючы, напрыклад, ангельскi i расейскi тэксты амаль любой перадачы, што хоць крышку закранае iнтарэсы Расеi.

Мне, напрыклад, найбольш спадабаўся такi шэдэўр. Прайшоў нейкi конкурс, i ангельскi камэнтатар расказвае больш пра таго, хто заняў першае месца, а на канец трошкi пра тых, хто атрымаў серабро i бронзу. Паралельна на расейскай мове таксама гавораць пра першае месца, а пасьля гучыць фраза: «На жаль, журы не змагло па заслугах ацаніць выступленьне расейскай каманды, якая ў выніку ня трапіла ў лік прызэраў».

А людзi слухаюць i вераць, што чуюць голас сапраўднай Эўропы.

«Euronews» мае i ангельскi (http://www.euronews.net/create_html.php?page=home-), i расейскi (http://www.euronews. net/create_html.php?lng= 10&page=home) сайты. Рэкамэндую параўнаць тэксты. Як з розных першакрынiц.

Калi ж рабiць на будучым беларускiм канале правiльны пераклад, то цi будуць яго трансьляваць па кабэльнай сетцы так, як гэта цяпер робiцца з расейскiм?

Застаецца прыём па талерцы, а гэта зноў жа малая аўдыторыя i, адпаведна, нiякага электрашоку.

З павагай i надзеяй,

АР, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0