«Калі ў парлямэнт трапіць хоць адзін чалавек ад апазыцыі, яна зробіцца сыстэмнай»

Гарадзенская-Цэнтральная выбарчая акруга №52 была адзінай, у якой кандыдат ад улады ня здолеў трапіць у парлямэнт, бо выбары не адбыліся. Паўторнае галасаваньне прызначанае на 20 сакавіка. Сяргей Антусевіч, кандыдат ад Партыі БНФ, які зьбіраецца з другога заходу заваяваць дэпутацтва, адказвае на пытаньні карэспандэнта «НН».

«НН»: Чаму вы ўдзельнічаеце ў выбарах, калі многія лічаць іх вынік прадвызначаным?

Сяргей Антусевіч: Немагчымых рэчаў не бывае. Мы, перш за ўсё, нясём людзям нашы пазыцыі, паказваем, што ёсьць сілы, якія па-іншаму бачаць разьвіцьцё краіны.

Улады зьмянілі тактыку

«НН»: Якія высновы Вы зрабілі з папярэдняй кампаніі?

СА: Найлепшае — жывы кантакт з выбаршчыкамі. Улады да гэтага таксама даўмеліся, таму яны выбралі кандыдата, якія мае магутны людзкі рэсурс, — рэктара Гарадзенскага ўнівэрсытэту Сяргея Маскевіча. Студэнтаў прымушаюць разносіць улёткі па кватэрах. Раней улады абмяжоўваліся вялай агітацыяй, а цяпер, як і мы, выкарыстоўваюць нават налепкі. Такой кампаніі за кандыдата ад улады не было нават на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 г.

«НН»: Ваш галоўны сродак агітацыі — сустрэчы з выбарцамі?

СА: Па-іншаму ня выйшла. Нарэшце, калі да выбараў засталося ўсяго некалькі дзён, мы атрымаем матэрыялы для агітацыі. Папярэдні наклад нашых улётак зьнік з друкарні. Ніхто ў тым ня можа разабрацца — абласная пракуратура накіравала мой запыт у Ленінскую раённую, тая не дае адказу.

«НН»: Чаму ўлада так апантана змагаецца за тое, каб аніводнага чалавека ад апазыцыі не было ў парлямэнце? Фракцыі адзін дэпутат ня створыць, закону ня прыме.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Гутарыў Алесь Кудрыцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0