У майстэрні Алеся Шатэрніка трэба патраціць багата часу, каб агледзець усе цікавосткі. Гэтым разам перад самым сыходам я заўважыў на сьцяне вялікую, адлітую з мэталу ганаровую шыльду з надпісам: «У гэтым будынку 25 сакавіка 1918 г. была абвешчаная незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі».

Над шыльдай упэўнена ўздымаецца вершнік «Пагоні». «Калі хочаш, магу расказаць гісторыю шыльды», — прапанаваў скульптар.

Алесь Шатэрнік: У 1993 г. суполка «Пагоня» рыхтавалася да прысьвечанай 75-годзьдзю БНР выставы ў Палацы мастацтваў. Наведнікі ўбачылі мэмарыяльную дошку ў гіпсе. А ў ліпені меўся адбыцца І Зьезд беларусаў сьвету, і напярэдадні яго была выказана ідэя да прыезду гасьцей усталяваць дошку на будынку, дзе была прынята Трэцяя ўстаўная грамата (сёньня — Валадарскага, 9), а падчас форуму зладзіць урачыстае адкрыцьцё. Адлілі дошку, заставалася толькі здабыць дазвол улады.

«НН»: Як паставілася да ідэі ўлада?

АШ: Зь Вярхоўнага Савету прыйшоў станоўчы адказ. Але з вызначэньнем тэрмінаў выканаўчая ўлада стала цягнуць. Маўляў, няма пастановы ад Саўміну. У апошні дзень зьезду, калі чакаць далей было нельга, я ўзяў дошку, пагрузіў у прычэп сваёй «Нівы» ды прыехаў на Валадарскага ў спадзеве, што пад’едуць будаўнікі. Але марна. Адзінае, пра што цяпер шкадую, што не дамовіўся зь сябрамі ды не прыбіў дошкі самавольна. Ніхто б на вачах замежных гасьцей не асьмеліўся здымаць шыльду. Магчыма, уся гісторыя краіны павярнулася б па-іншаму. Нарэшце прыехаў міліцыянт і паведаміў, што пастановы Менгарвыканкаму няма і мацаваць дошку на будынак ня будуць.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Запісаў Арцём Лява

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0