Асобны конкурс для абітурыентаў-вяскоўцаў Магілёўшчыны й Гомельшчыны мае праводзіць сёлета галоўная ВНУ краіны.

Як паведаміла «Комсомольская правда», у БДУ плянуюцца тры конкурсы для абітурыентаў. Адзін — для гараджанаў, другі — для вяскоўцаў, а трэці — для вяскоўцаў з Магілёўшчыны й Гомельшчыны. Для іх выдзеляць квоты на самых прэстыжных спэцыяльнасьцях — права, эканоміка, дыпляматыя.

Матывацыя такіх падтрымчых мераў тая ж, што і ў «пазытыўнай дыскрымінацыі» афраамэрыканцаў у ЗША: маўляў, студэнтаў гэтых спэцыяльнасьцяў з Магілёўскай і Гомельскай абласьцёў усяго 5%.

Як вядома, прэзыдэнт Лукашэнка — магілёўскі, а прэм’ер Сідорскі — з Гомелю. На апошніх свабодных выбарах менавіта ў гэтых абласьцях самы высокі працэнт выбарцаў галасаваў за прасавецкіх кандыдатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0