Рыхтуючыся да паводкі, супрацоўнікі МНС зь Бярозаўскага раёну сутыкнуліся зь незвычайнай праблемаю. Сёлета раёну пагражае ня столькі вялікая вада, колькі яе насельнікі.

Драпежныя рыбы піраньі (Rooseveltiella nattereri), якія летась завяліся ў вадасховішчах тамтэйшае ДРЭС, пра што пісалася ў газэтах увосень, пасьпяхова перазімавалі.

Гісторыя, што пачалася з кур’ёзу, можа павярнуцца непрадказальнымі вынікамі. Разам зь веснавою вадою рыбы-эмігранткі з Паўднёвае Амэрыкі, якія зьяўляюцца сапраўдным бедзтвам для тамтэйшай жывёлагадоўлі, непазьбежна трапяць у вадаёмы Палесься. На гістарычнай радзіме гэтыя рыбы вядомыя лютай хцівасьцю. Вядома безьліч выпадкаў, калі зграі піраньяў сваімі вострымі, бы лёзы, дробнымі зубамі ў лічаныя хвіліны пакідалі ад жывых істот шкілет.

Празь месяц у піраньяў пачнецца шлюбны сэзон. Адпаведна, у водах басэйну Дняпра могуць утварыцца сталыя папуляцыі нязванага драпежніка.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Белаазерск—Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0