Ня трэба змагацца з аксамітнымі рэвалюцыямі, трэба іх правільна асьвятляць. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

На месцы паважанага спадара Якубовіча, паглядзеўшы сюжэты з Кыргызстану, я б адразу сабраў рэдакцыйную плянэрку і, запаліўшы брэндавую рэдактарскую люльку, разрадзіўся прамовай прыблізна наступнага зьместу: «Шаноўнае спадарства, я сабраў вас, каб выказаць незадавальненьне нашай формулай асьвятленьня фруктовых рэвалюцый. Напрыклад, у краіне X пачалася аксамітка. Што мы муцілі, прачытаўшы тэлефакс? Правільна, па-першае, пісалі, што апазыцыя — гэта ганг сорасаўскіх наймітаў, потым гналі пургу пра крымінальнае бязьмежжа і эканамічную дупу — натуральны вынік дэмакратычных перамен. Па ходзе перамогі дэмакратаў мы асьцярожна прызнавалі, што папярэдні рэжым нарабіў да храна фігні (як жа інакш, калі там не было рыначнага сацыялізму!) і пратэсты былі сапраўды абумоўленыя. Усё выходзіла быццам лягічна: нездаволены піпл выйшаў на пляц, і ўся іх праблема ў тым, што на Майдане не было трансьляцыі прэзыдэнцкай сэлектарнай нарады па правядзеньні пасяўной. У выніку людзі сталі зомбі нейкіх дэмакратычных трыбунаў.

У лякальным варыянце гэты падыход яшчэ канае. Аднак мары Лява Троцкога збываюцца: рэвалюцыйны працэс стаў пэрманэнтным. І паступова, як кажуць кампутаршчыкі, мы «падвісьлі».

Праз пару месяцаў пасьля падзей у краіне X аналягічныя працэсы распачынаюцца ў краіне Y. Адпаведна з напрацаванай схемай, мы ціскаем у газэце тое, што і раней, указваючы, што ў адрозьненьне ад краіны X у Y няма падстаў для рэвалюцыі. Але дэмакраты зноў перамагаюць. І мы вымушаны зноў прызнаваць наяўнасьць падстаў для фронды. У выніку выходзіць нейкая шыза. Яшчэ дзьве-тры рэвалюцыі — і сталыя падпісчыкі нашага бэабахтэру будуць думаць, што тут сядзяць нейкія тармазы, якім, каб дагнаць простую ісьціну, трэба некалькі месяцаў.

Закладнікамі нашага ноў-хаў становіцца ўрад, які вымушаны працаваць з дэмакратамі з суседніх краін. Пастаўце сябе на месца новага прэзыдэнта краіны X пана Ю., якога, вы, Каця Пранік, помніце, неяк параўналі з Франкенштайнам.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0