Паводле зьвестак ураду, у 2004 годзе валавы ўнутраны прадукт перавысіў узровень 1990 году на 15,7%. У мяне няма вялікае веры статыстыцы, якая больш клапоціцца пра выкананьне плянавых паказчыкаў, чым пра фіксацыю рэальнасьці.

(Адгадайце, шаноўныя купцы і плацельшчыцы, на колькі вырасьлі цэны за першыя два месяцы 2005 году? Правільны адказ: на 1,7%. Крыніца: Міністэрства эканомікі.) Аднак па мастацтве індыка, бязь вестак зьніклага зь беларускіх прылаўкаў, па здольнасьці ўражваць ворагаў выглядам мы, на шчасьце, яшчэ не вярнуліся да ўзроўню 1990 году. І, трэба меркаваць, што лічба +15,7 адпавядае рэальнасьці. Кампэнсацыйны рост прывёў да поўнага выкарыстаньня савецкага эканамічнага рэсурсу, а прыростам заўдзячваем большай эфэктыўнасьці працы рынкавай эканомікі ў параўнаньні з гаспадаркай савецкай, перавагам прыватнага сэктару, а таксама кампутарызацыі. Асноўнае пытаньне — як надоўга хопіць савецкага рэсурсу? Ці дастаткова ўнутраных інвэстыцый і крадзеных тэхналёгій для разьвіцьця? Артыкул эканаміста Ўладзя Калупаева.

БЕСПАРАДКІ. Узбуджаная крымінальная справа «па факце масавых беспарадкаў» на 25 Сакавіка. Як па-нармальнаму, правасудзьдзю варта разабрацца, хто правакуе беспарадкі, рэгулярна адмаўляючы грамадзянам у гарантаваным канстытуцыяй праве на свабоду сходу, хто кідае амонаўцаў супраць «узброеных» сьнежкамі пікетоўшчыкаў. На гэта няма спадзеву. Але хай справу зьбіраюць. Scripta manent. Хроніка супраціву.

«СВБ». Артыкул Алеся Аркуша «Рызыкоўная змова намэнклятуры» выклікаў бурную рэакцыю, нават на старонках соннага «ЛіМу». Анатоль Сідарэвіч папраўляе Аркуша, але перадусім аднаўляе панарамную карціну падзеяў 1929—1930-га. Гісторыя Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0