25 сакавіка рэвалюцыі не адбылося. Не ўдалося. Рэвалюцыя ня можа выбухнуць з волі аднаго палітыка.

25 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу выйшлі 2000 чалавек — прадпрымальнікі, студэнты, а таксама людзі, якіх можна ахарактарызаваць як «тыя, каму ня ўсё адно», людзі, для якіх Дзень Волі — сьвята. Але падчас акцыі было больш амапаўцаў, чым дэманстрантаў — суцэльная сьцяна з касак і шчытоў, такая шэрая сьцяна. Шэрая сьцяна страху. Страху перад магчымымі зьменамі. Страху страціць уладу.

У палітыцы магчымы многія неймаверныя рэчы. Возьмем Кіргізію — сытуацыя ў Бішкеку кардынальна зьмянілася за лічаныя гадзіны, але — адчуйце розьніцу — хваляваньні ў Кіргізіі пачаліся з нагоды парлямэнцкіх выбараў, менавіта фальсыфікацыі падштурхнулі народ на вуліцы.

Беларускія рэаліі застаюцца беларускімі рэаліямі. Беларусы — народ прагматычны. Сьвята БНР можна адзначыць у больш прыемнай кампаніі, чым амапаўцы з дубінкамі. Было б жаданьне! Другая справа — выбары прэзыдэнта, тут магчымы іншы сцэнар разьвіцьця падзей.

Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0