1988. Віка і сьцяг

Блакітнавокую Віку Казлову на пасяджэньні таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» выбралі намесьнікам старшыні. Ніякіх літаратурных твораў Віка на той час ня мела. І раптам яна робіцца кіраўніком сярод паэтаў і празаікаў… Чаму? «Тутэйшыя» былі моцна палітызаваныя, і, як кожнай арганізацыі з акрэсьленым сьветаглядам, што не супадаў зь дзяржаўнай ідэалёгіяй, ім трэба было мець у лідэрах людзей, здатных на гераічныя ўчынкі. Вікторыя якраз і зьдзейсьніла такі ўчынак. Уночы па пажарнай лесьвіцы яна залезла на дах Опэрнага тэатру і ўзьняла над сталіцаю беларускі нацыянальны сьцяг. Бел-чырвона-белы штандар пралунаў над Менскам адзін дзень. Міліцыянты не знайшлі аўтаркі акцыі. І дзякуй богу, бо за падобны ўчынак шмат хто ў СССР атрымаў турэмны тэрмін. Віку абралі ў кіраўніцтва «Тутэйшых» — хай не вялікая, але ж узнагарода за геройства.

11.01.2005, 14:30

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0