Падарожжа на ўскраіну ночы

«…під мостом Мірабо не розійдуться кола пітьми».

Наталка Білацарківец

Бухі бухгальтар у таксоўцы

імчыць з фуршэту на фуршэт.

Яму херова. Ён кіроўцу,

харону ў кепцы, тэт-а-тэт

нікчэмнага жыцьця палову

выкладвае як на духу;

як бавіўся ды біўся клёва,

пра ўсіх знаёмцаў — ху-із-ху.

Бы мікі-маус у масоўцы,

на схіле дзён — нішчымны лох,

Наіўны праўда- й шчасьцялоўца.

Цяпер — што Бах яму, што Босх.

Дом зруйнаваны. «Дах» сарваны.

Ёсьць дрэва, сын і дрэнны сон.

Чытае бібліі-караны;

нібы старэнькі патэфон,

хрыпяць старонкі: «…грэшны, грэшны…»

і там, і тут — паўсюль шыза.

Па твары сьлізгае нясьпешна

празрыста-вязкая сьляза.

Ён дастае з кішэні пляшку,

бы пісталет/балёнчык/нож,

і п’е, каўтае доўга, цяжка…

Пасьля выходзіць. Валіць дождж.

На мосьце між нязнаных terra’ў

канец маршруту. Fin-de-шлях.

Ані гетэры; й колы цемры,

бы колы пекла, далавах.

2005, студзень

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0