Халасьцяк — чалавек, якому ўдалося не знайсьці жонкі.
Харакіры — няўдалы пірсінг.
Характар — тое, што дазваляе ведаць, чаго ты ня хочаш.
Хвалявацца — ня ведаць, дзе быў ваш муж да пятай раніцы, а потым даведацца.
Хворы на кашаль — чалавек, які, зразумеўшы, што хворы, ідзе не лячыцца, а ў тэатар.
Хірург — добра ўзброены тэрапэўт.
Хітры — чалавек больш разумны, чым яму гэта неабходна для шчасьця.
Хічкок Альфрэд — чалавек, які не любіў начных кашмараў за тое, што яны прыходзяць толькі ноччу.
Хлусьня — лекі ад цікаўнасьці.
Храпун — той, хто заўжды засынае першы.
Хцівасьць — гэта калі хочаш усяго і адразу, а атрымліваеш нічога і паступова.
Цацка — вынаходка дарослых, прыдуманая для таго, каб дзеці не заміналі ім гуляць у свае.
Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"