Толькі ў сьне або ўтапічным рамане ўяўляю сабе расьцяжку над праспэктам Скарыны: «Прывітаньне ўдзельнікам чэмпіянату Беларусі па японскіх шахматах (сёгі)». Экацэнтар, што на Макаёнка, 8, у лютым і сакавіку ціха-мірна прымаў васямнаццаць найлепшых гульцоў у сёгі, дарослых і дзяцей. 27 сакавіка ў фінале першынства сустрэліся Пётар Паўловіч, студэнт Нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту, і Сяргей Карчыцкі, выкладчык лаціны ў Лінгвістычным унівэрсытэце. Апроч двух актывістаў незарэгістраванай Беларускай асацыяцыі сёгі, карэспандэнт «НН» быў адзіным, хто назіраў за баталіямі на 81-клеткавай дошцы.

Гульцы сядзелі не на кукішках, абапершыся на падушкі, як гэта прынята ў японскіх прафэсіяналаў, а на звычайных крэслах, карысталіся звычайным шахматным гадзіньнікам. Леташні чэмпіён Беларусі Карчыцкі перамог зь лікам 3:0 і будзе прадстаўляць Беларусь на сусьветным фэсьце аматараў сёгі, што пройдзе ў кастрычніку ў Токіё. Чэмпіён рэдагуе часопіс «Тэакратыя», вучыць улюбёнай гульні менскіх гімназістаў. Імя П.Паўловіча менш вядомае ў каляшахматным сьвеце, аднак і ён за тры гады гульні ў сёгі дабіўся посьпеху. У чэмпіянаце-2005 адолеў грознага Ўладзімера Някрасава, які ўсур’ёз спаборнічае са сп.Карчыцкім і мае другі ў краіне сёгі-рэйтынг.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0