Вядомыя словы Ісуса «Пасьві авечак маіх», адрасаваныя апосталу Пятру, касьцёл інтэрпрэтуе як наданьне будучаму рымскаму біскупу ўлады над чалавечымі душамі. Згодна з каталіцкім веравучэньнем, пераемнікамі гэтай улады зьяўляюцца ўсе наступнікі Пятра на біскупскай пасадзе.

Паміж Пятром і Янам Паўлам II было 260 папаў (некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, праўда, што 259 ці 262; былі і антыпапы). Крытыкі Ватыкану сьцьвярджаюць, што, па-першае, знаходжаньне Пятра ў Рыме не даказана, па-другое, сама пасада біскупа зьявілася толькі ў другім стагодзьдзі.

Узмацненьне ролі біскупаў Рыму супадае з заняпадам імпэратарскай улады. Біскуп робіцца галоўным абаронцам і выразьнікам настрою рымлян. З другога боку, і шматлікія барбарскія плямёны аддавалі перавагу духоўнай уладзе Рыму пярад вайсковай моцай Канстантынопалю. Гэта і стала крыніцай вялікай схізмы.

На працягу стагодзьдзяў папа быў прызнаным рэлігійным аўтарэтам заходняй царквы. Ніякія скандалы не маглі пахіснуць яго. Першы сур’ёзны ўдар Ватыкану нанёс Лютэр, абвясьціўшы ўсіх без выключэньня папаў антыхрыстамі. Гэты погляд атрымаў такое пашырэньне, што Ігнаці Пацей вымушаны быў нагадваць пастве ВКЛ, што антыхрыстам можа быць толькі адзін чалавек.

Другім крызісам стала аб’яднаньне Італіі. Папа быў пазбаўлены сьвецкай улады ў «вечным горадзе». Толькі ў 1929 годзе была адроджана дзяржава Ватыкан.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0