«3000 шагов. Баллады». Група «Цягні-штурхай».

(p) «Вэст Рэкардс-плюс», 2005

Стылістыку альбому самі музыкі вызначылі як своеасаблівае сучаснае прачытаньне музыкі для даўняга савецкага кіно. Такая іх адкрытасьць, шчырасьць ня могуць не выклікаць павагі і многае адразу ставяць на сваё месца.

Такім чынам, у тым, што робяць гэтыя звычайныя, вясёлыя менскія хлопцы, няма асаблівай інтрыгі, нейкіх загадак і прэтэнзій на нешта незвычайнае-асаблівае. Простыя мэлядычныя песенькі, ня надта арыгінальныя, але расьпеўныя, у нечым нават застольныя, якія, безумоўна, не «завядуць» дансінгавую аўдыторыю, але пры гэтым будуць вельмі да месца, скажам, у кампаніі, якая, прасьветлена-чыстая, выйшла з лазьні да накрытай паляны, ці за сямейным сталом, дзе пасьля ўжываньня смачных страў ды розных напояў душа просіць песьні. Той песьні, якую могуць разам засьпяваць як маладыя, так і тыя, хто выхаваны на «Кубанскіх казаках» і іншых «Волгах-Волгах».

У тым, што «Цягні-Штурхай» не хавае вытокаў сваёй творчай крыніцы, канечне ж, прысутнічае адна хітрынка. Нездарма ж такія песьні групы, як «Даль-чужына», адразу пачалі параўноўваць з тым сьлязьліва-патрыятычным попам, на якім яшчэ доўга будзе трымацца расейскае «Любэ».

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0