Шансон — адно з самых папулярных увасабленьняў папсы. Калі беларускі ўрад намагаецца стварыць паўнавартасную музычную сцэну, яму прыйдзецца ствараць і беларускі шансон. Ці магчыма гэта? Інтэрвію з выканаўцам Лёшам Чыканасам, піянерам «беларускага тутэйшага шансону».

«НН»: Па-першае, што такое шансон?

Лёша Чыканас: Тэрмін «шансон» у нашых умовах зазвычай выкарыстоўваецца некарэктна. Песьні францускіх шансанье (ад якіх і пайшоў тэрмін) вельмі адрозьніваюцца ад таго, што мы разумеем пад гэтай зьявай. У нас пад шансонам разумеюць песьню, зьвязаную з крымінальнай субкультурай. Да гэтай плыні адносіцца перш за ўсе клясыка — Уцёсаў, браты Жамчужныя, Аркадзь Северны, Алена Камбурава, Натальля Мядзьведзева. Спачатку гэта была жывая музыка. Аднак на пачатку 1980-х сытуацыя зьмянілася. Адбыўся пераход ад традыцыйнай жывой рэстараннай музыкі да сынтэзатараў. Тэндэнцыя працягваецца. Напрыклад, Сярога. Нягледзячы на прысутнасьць крымінальных матываў, яго цяжка назваць клясычным шансанье. Ён працуе недзе на стыку крымінальнай музыкі і хіп-хопу.

«НН»: Ці здольны мінкульт штучна стварыць мясцовы шансон, які б мог канкураваць з расейскім?

ЛЧ: Улады не ўсьведамляюць: шансон — гэта музыка ізгояў, яна заўсёды антысыстэмная. Яна можа інтэграваца ў маскультуру толькі ва ўмовах дэмакратычнага грамадзтва, якое спакойна прызнае наяўнасьць такога фэномэну, як злачыннасьць.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Гутарыў Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0