2005. Памідораў і рок-н-рух

А.Памідораў уваліўся-ўкруціўся ў перапоўнены вагон мэтро, вывудзіў з кішэні маленькую каробачку з пігулкамі, вытрас адну, закінуў у рот і пачаў пасмоктваць. Памідораў пасмоктваў пігулку, слухаў музон праз навушнікі, хітаў галавою, паторгваў плячыма, паляпваў далоньню па шыбе з надпісам «не прытуляцца» і пагрукваў нагою па вагоннай падлозе. Каб звацца рок-н-рольшчыкам, трэба навучыцца пагрукваць, паляпваць, пахітваць, паторгваць, пасмоктваць, слухаць і адначасова імчацца ў бітма набітым вагоне празь безнадзейна-чорны тунэль жыцьця. Калі ты здатны на такое, дык спакойна выканаеш песьню пра зорачкі выгнаньніка Новіка-Пеюна, а ўсе слухачы зачаруюцца тваім няўрымсьлівым талентам.

06.03.2005, 12:33.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0