Шанцаваньне — гэта калі ламаеш нагу ў авіякатастрофе.
Шахматыстка — жанчына, якая пільней за іншых сочыць за сваёй фігурай.
Швэдар — адзеньне, якое апранаюць на дзіця тады, калі холадна яго маці.
Школа мастацкая — месца, дзе маладыя дзяўчаты бавяць час паміж каледжам і шлюбам.
Шлюб — найлепшы спосаб перазімаваць.
Шлюб трывалы — мірнае суіснаваньне дзьвюх нэрвовых сыстэм.
Шматзадачнасьць — канцэпцыя, якая дазваляе рабіць некалькі памылак адначасова.
Шоў-бізнэс — гэта калі чым карацейшая дарога, тым даўжэйшая машына.
Шпіён сапраўдны — чалавек, які менш чым на тры разьведкі не працуе.
Шчасьлівы — той, хто перастаў быць разумным.
Шчасьце — асноўная крыніца няшчасьця.
Шчасьце поўнае — рэдкая форма ідыятызму.
Шчасьце сямейнае — гэта калі ёсьць каго і чым карміць.
Шчырасьць — недахоп самавалоданьня.
Шырыня поглядаў — апраўданьне адсутнасьці ўласнага пункту гледжаньня.
Юбілей — гэта калі шмат кветак, а ты яшчэ жывы.
Я — самы любімы чалавек.
Ядзеньне — гэта калі чалавек адкрывае рот і нічога не гаворыць.
Язык — адростак мозгу.
Язык вольны — язык таго, хто страціў зубы.
Яйка Фабэржэ — фрагмэнт аўтапартрэту.