Стварэньне Праграмы Каліноўскага было вялікім праектам, і масавы разавы набор мінулага году зрабіў вялікае ўражаньне. Ён вывеў з-пад удару многіх маладых людзей. Унівэрсытэтам быў дадзены загад устрымлівацца ад выключэньня студэнтаў. У гэтым быў галоўны посьпех праграмы, інвэстыцыя ў будучыню.

Цяпер важна рацыянальна выкарыстаць адкрытыя магчымасьці.

Стала вядома, што сёлета па Праграме Каліноўскага толькі Польшча гатовая прыняць 70 беларускіх студэнтаў.

Безумоўна мусяць мець магчымасьць навучацца выключаныя з унівэрсытэтаў за палітыку — як Юрась Алейнік, а таксама тыя, каму пагражае рэальная небясьпека. Такіх няшмат, бадай, намнога менш за 70 чалавек. Ахоп праграмай іншых людзей супярэчыў бы ідэалам Каліноўскага. Скарачэньне колькасьці скрыўджаных, выключаных — задача і крытэр посьпеху праграмы. Пагоня за колькасьцю, наадварот, дыскрэдытавала б стваральнікаў праграмы і размывала прынцыпы незалежнага грамадзтва.

Удзел у альтэрнатыўных палітычных асяродках ці навучаньне ў альтэрнатыўных навучальных установах не павінны быць падставамі для выезду на вучобу за мяжу. Гэта, урэшце, скрыўляла б лёсы саміх юнакоў, як любая незаслужаная ўзнагарода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0